Паважаныя жыхары Талачынскага раёна! Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Галоўныя сімвалы нашай краіны - гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, адлюстраванне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.
Воляй народа беларускія герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія замацоўваюць лепшыя якасці і рысы характару беларусаў.
Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў - гэта праява высокіх грамадзянскіх пачуццяў патрыятызму, адказнасці за сучаснасць і будучыню краіны, гонару за гераізм і мужнасць народа, шанаванне яго святынь і добрых традыцый.
Моцнага вам здароўя, узаемаразумення, дастатку, дабра, шчасця і поспехаў у імя працвітання Беларусі.
Старшыня Талачынскага раённага выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка
Да спіса