Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

07.05.2025
Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь<br />

Паважаныя жыхары Талачынскага раёна! Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Галоўныя сімвалы нашай краіны - гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, адлюстраванне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

Воляй народа беларускія герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія замацоўваюць лепшыя якасці і рысы характару беларусаў.

Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў - гэта праява высокіх грамадзянскіх пачуццяў патрыятызму, адказнасці за сучаснасць і будучыню краіны, гонару за гераізм і мужнасць народа, шанаванне яго святынь і добрых традыцый.

Моцнага вам здароўя, узаемаразумення, дастатку, дабра, шчасця і поспехаў у імя працвітання Беларусі.

Старшыня Талачынскага раённага выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн

Старшыня Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.