Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэспублікі
21.10.2024

Лукашэнка назваў галоўную якасць беларусаў, якая дапамагла захаваць краіну


Беларусы прымножылі спадчыну Савецкага Саюза, ператварыўшы гэты здабытак у нацыянальныя брэнды. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 кастрычніка на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінская вобласць сёння - адзін з лідараў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. А калісьці ж мы стаялі ў прамым сэнсе "на ростанях", выбіраючы свой шлях. Мы вызначаліся, куды і як ісці: развіваць прамысловасць, станавіцца аграрнай краінай або наогул распрадаць іншаземцам савецкую спадчыну і засяродзіцца, як тады гаварылі, на нейкіх паслугах, як я гаварыў, быць халуямі?  Вынікі нашага выбару сёння бачаць усе - мы самі, нашы сябры і непрыяцелі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што ў Беларусі высокапрадукцыйны АПК, развітая горназдабыўная прамысловасць, машынабудаванне сусветнага ўзроўню, мадэрнізаваная нафтаперапрацоўка і шмат іншага.

"Нічога не разбазарана, не страчана. Мы прымножылі спадчыну наймагутнейшага Савецкага Саюза, ператварыўшы гэты здабытак у нацыянальныя брэнды сучаснай Беларусі. Як нам гэта ўдалося? Дзякуючы людзям, якія жывуць на благаславеннай беларускай зямлі, іх мудрасці, цярпенню і, самае галоўнае, працавітасці, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Яна дапамагала нам выжываць у любое ліхалецце. Родная зямля заўсёды давала сілы, хлеб і ўпэўненасць у будучым. Поспехі краіны - гэта заўсёды калектыўная праца. Так было, так ёсць і так будзе. І наш важкі рэспубліканскі каравай-2024 - агульная заслуга ўсіх рэгіёнаў нашай Беларусі".

Але самы вялікі кавалак - больш за 2,5 млн т збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы і рапсу - у гэтым годзе менавіта ў Мінскай вобласці. Тут вырасцілі чвэрць ад цяперашняга каравая. А калі параўноўваць з сярэдзінай 1990-х - гэта палавіна таго, што збіралі ўсёй Беларуссю.

Да спіса