Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
04.02.2025

«Налятай! Спяшайся! Прачытаў? Падзяліся!» - Бібліяшопінг пад такой назвай прайшоў у сельскай бібліятэцы аграгарадка Вароны Віцебскага раёна

«Налятай! Спяшайся! Прачытаў? Падзяліся!» - Бібліяшопінг пад такой назвай запрасіў хлопцаў з аграгарадка Вароны Віцебскага раёна зазірнуць у мясцовую сельскую бібліятэку.


Навучэнцам 3-7 класаў Воранаўскай сярэдняй школы імя і.я. Бесхлебнага бібліятэкар Ганна Літвінка прапанавала паспрабаваць свае сілы ў ролі менеджараў і прадаўцоў, якія павінны былі так прарэкламаваць пэўную кнігу з бібліятэчнага фонду, каб іншым удзельнікам абавязкова захацелася яе «набыць» і прачытаць. У асноўным гэта былі выданні сучасных беларускіх і рускіх аўтараў.


На літаратурным «прылаўку» школьнікі арганізавалі бібліяфрэш «Што з новенькага?», дзе кніжныя навінкі разляталіся як гарачыя піражкі. Дзеці правялі вольны час весела і з карысцю, а самае галоўнае – у Кніжную скарбонку кожнага з іх дадалося як мінімум па адным экзэмпляры, які будзе прачытаны ўжо зусім хутка.



Да спіса