Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
06.06.2023

Беларуская чыгунка за пяць месяцаў года перавезла больш за 24 мільёны пасажыраў

Па папярэдніх дадзеных, у студзені-маі 2023 года Беларуская чыгунка перавезла ва ўсіх відах зносін больш за 24 млн пасажыраў, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.


Унутры краіны найбольш папулярнымі маршрутамі ў пасажыраў былі Мінск — Брэст, Мінск — Гомель і Мінск — Віцебск.

У міжнародных зносінах найбольшым попытам карысталіся цягнікі, якія курсіравалі паміж Мінскам і Масквой, Мінскам і Санкт-Пецярбургам.

Усяго з пачатку года маршрутамі міжнародных зносін перавезена больш за адзін мільён пасажыраў, што амаль на 22 працэнты больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Цяпер паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда, Мурманска, Архангельска, Анапы і Самары (з 14 чэрвеня). Штотыдзень паміж дзвюма дзяржавамі курсіруюць каля 150 цягнікоў.

У маі 2023 года паслугамі Беларускай чыгункі скарысталіся каля шасці мільёнаў пасажыраў.

Да спіса