Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
05.05.2021

Праграма мерапрыемстваў у Талачыне, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі

З 7 па 9 мая помнікі воінскай славы, воінскія пахаванні - мітынгі памяці загінуўшых, ускладанне вянкоў і кветак да манументаў і помнікаў воінам-вызваліцелям.

8 мая

10.00 - 12.00, стадыён па вул. Валадарскага - усебеларускі лёгкаатлетычны забег.

10.00, спарткомплекс «Меліяратар» - першынство раёна па настольным тэнісе (для ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя).

15.00 - 18.00 участак аўтадарогі Р-19 ад в. Загараддзе да аг. Славені - адкрытыя абласныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце.

18.00 адкрытая канцэртная пляцоўка - выступ ваеннага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у рамках акцыі «Эшалон Перамогі».

9 мая

9.30 - тэатралізаванае шэсце ад плошчы 40 год Кастрычніка да помніка «Вызваленне».

9.30 - 10.30 помнік «Вызваленне» - акцыя «Беларусь памятае».

10.00 - 10.30 помнік «Вызваленне» - мітынг, ускладанне кветак і вянкоў.

11.30 - 12.00 парк «Юзефполле» - мітынг каля брацкай магілы.

11.00 - 14.00 аўтадарога Р-19 Талачын - Крупкі ад скрыжавання з вуліцай Леніна да перасячэння з вуліцай Энгельса - вуліца Энгельса - вуліца Леніна - адкрытыя абласныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце.

14.00 стадыён «Меліяратар» - Кубак Беларусі па футболе 2021-2022 гадоў, папярэдні раунд (1/128 фіналу). ФК «Ніва» (Талачын) - ФК «АвiаДор» (Орша).

17.00 - 19.00 сквер па вул. Леніна - танцавальны вечар для падлеткаў «Салют, Перамога!» (фестываль фарбаў).

19.00 - 21.00 адкрытая канцэртная пляцоўка - святочны канцэрт.

21.00 - 23.00 адкрытая канцэртная пляцоўка - святочная танцавальная праграма.

23.00 - святочны феерверк.

Праца тэматычных пляцовак

9.00 - 13.00 пляцоўка каля будынка Цэнтра культуры і народнай творчасці - акцыя «Піша дадому вайна», выстава малюнкаў «На альбомным лісце намалюем Перамогу».

10.00 - 22.00 сквер па вул. Леніна - праца дзіцячых атракцыёнаў.

11.00 - 15.00 сквер па вул. Леніна - выстава-продаж вырабаў раённага Дома рамёстваў «Горад майстроў».

11.00 - 15.00 пляцоўка каля будынка бібліятэкі - тэматычная пляцоўка «І зноў Май. Салют. Перамога», праца фотазоны.

11.30 пляцоўка каля будынка дзіцячай школы мастацтваў - праца тэматычных пляцовак «Жывы летапіс вайны», «Мелодыі вайны» і фотазоны.

11.30 - 13.30 сквер па вул. Леніна - тэматычная пляцоўка «Мы разам!».

12.00 - 13.00 сквер па вул. Леніна - дзіцячая гульнявая праграма.

12.00 - 14.00 сквер па вул. Леніна - тэматычная пляцоўка «Беларусь партызанская!».

12.00 - 15.00 плошча 40 год Кастрычніка - катанне на конях.

12.30 зона адпачынку «Срэбная струна» - літаратурна-музычная кампазіцыя «Памятаем. Славім. Ганарымся».

13.30 зона адпачынку «Срэбная струна» - флэш-моб «Праспяваем «Кацюшу» разам».

14.00 - 15.00 пляцоўка каля будынка Цэнтра культуры і народнай творчасці - караоке «Музычны экспрэс Перамогі».

9 мая г. п. Коханава

10.00 - мітынг каля брацкай магілы па вул Аршанскай

10.30-канцэрт, гарпасялковы Дом культуры

Да спіса