ВІЦЕБСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ ВЕТЭРЫНАРНАЙ МЕДЫЦЫНЫ АДЗНАЧЫЛА 98-ГОДДЗЕ З ДНЯ СТВАРЭННЯ
08.11.2025

3 лістапада Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны ўрачыста адзначыла 98 гадоў з дня стварэння.
Вітаючы гасцей свята, рэктар ВДАВМ
Мікалай Гаўрычэнка адзначыў, што акадэмія ганарыцца сваімі выпускнікамі, якія праслаўляюць альма-матэр на працоўным шляху. Іх поспехі былі немагчымыя без прафесарска-выкладчыцкага складу, які ўкладвае свае веды і душу ў адукацыйны працэс. Сёння са 100 найбольш цытуемых вучоных Беларусі 16 працуюць у ветакадэміі.У дзень нараджэння акадэміі прайшлі чатыры міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі з удзелам вучоных з Беларусі і Расіі - Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада, Валгаграда, Калінінграда, Самары, Смаленска, Кірава, Іжэўска і Падольска.Традыцыйна былі ўскладзены вянкі і кветкі да помніка выкладчыкам, студэнтам і супрацоўнікам Віцебскага
ветэрынарнага інстытута, якія загінулі ў баях у гады Вялікай Айчыннай вайны.