Святлана Шурпакова, пенсіянер, ветэран працы, Дуброўна:
- Мы жывем у мірнай краіне, якая стабільна развіваецца, гадуем дзяцей і ўнукаў, своечасова атрымліваем зарплату і пенсію, адпачываем і аздараўляемся, займаемся любімымі справамі. Пастаянна які адчуваецца клопат і ўвага з боку дзяржавы. Але мы павінны думаць не толькі аб сучаснасці, але і будучыні Беларусі. А будучыня, як вядома, за моладдзю. Менавіта ёй трэба працягваць лепшыя традыцыі, умацоўваць суверэнітэт нашай краіны, прасоўваць яе на сусветнай арэне. Радуе, што ў сёлетнюю электаральную кампанію сярод кандыдатаў у дэпутаты дастатковая колькасць маладых людзей. Безумоўна, заўсёды важны сплаў досведу і маладосці. І такая тэндэнцыя прасочваецца сярод кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў.
У 2024 годзе ўпершыню праводзіцца адзіны дзень галасавання. Гэта вельмі зручная форма. Мы бачым, што такім чынам дзяржава паклапацілася аб людзях, не адцягваючы іх лішні раз і не затрачваючы бюджэтныя сродкі на некалькі выбарчых кампаній.
Я люблю сваю родную краіну. Жадаю, каб былі шчаслівыя нашы дзеці і ўнукі, каб і ў іх у будучыні была годная старасць. А яшчэ я заўжды памятаю, што кожны з нас адказны за свой выбар і за будучыню нашай Беларусі. Таму 25 лютага я прыйду на выбарчы ўчастак і аддам свой голас за самых вартых.