Прайшоў конкурс грацыі і прыгажосці «Наваполацкая краса - 2022»
02.11.2025
У Наваполацку прайшоў першы гарадскі конкурс прыгажосці і грацыі сярод замужніх жанчын "Наваполацкая краса - 2022". Дзевяць жыхарак горада прадэманстравалі сваё ўменне трымацца на сцэне, уразілі суддзяў і гледачоў харэаграфічнымі навыкамі і праявілі сябе ў мастацтве дэфіле. Пераможцай конкурсу стала архітэктар Яўгенія Усцінава.