На сустрэчы ў рамках стварэння адзінай эканамічнай прасторы, эфектыўнага развіцця супрацоўніцтва, забеспячэння роўных правоў дзвюх краін, стварэння адзінай сістэмы сацыяльных гарантый гаварылася аб неабходнасці фарміравання прапаноў па уніфікацыі ўнутранага заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы і, па магчымасці, іх унясення для разгляду на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Віцебску.
Акрамя гэтага, абмяркоўвалася магчымасць правядзення сумеснага прэзідыума па пытаннях сацыяльнага партнёрства і прымянення калектыўных дагавораў. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі дэлегаты сустрэчы наведалі муніцыпалітэт, краязнаўчы музей у Опачку і азнаёміліся са славутасцямі рэгіёну.