У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХI Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь". Усяго на конкурс было пададзена 835 заявак, пераможцаў вызначылі ў 13 намінацыях.
У намінацыі "Я спазнаю Беларусь" граматай адзначана Вераніка Уладзіміраўна Ахрановіч (Віцебская вобл., г. Паставы).
Намінацыя "Экскурсавод года" - граматай "За развіццё турыстычных магчымасцей рэгіёну" - Святлана Уладзіміраўна Саладкова (г.п. Лёзна, Віцебская вобласць);
Намінацыя «Сродак размяшчэння года» ў паднамінацыі «Аб'екты размяшчэння сярэдняй і нізкай коштавай катэгорыі і/або катэгорыі 3* звыш 101 нумароў» дыпламантам стаў гатэль «Лучоса» (г. Віцебск);
Намінацыя "Сродак размяшчэння года" паднамінацыя "Аб'екты размяшчэння сярэдняй і нізкай цэнавай катэгорыі і/або катэгорыі 3* да 100 нумароў" - дыпламант - гасцінічны комплекс "Славянскі" (г. Полацк);
У намінацыі "Санаторый года" дыпламантам стаў санаторна-курортны комплекс "Пліса" (Віцебская вобласць);
У намінацыі «Аграэкасядзіба года» лаўрэат – аграэкасядзіба «Утрына» (Віцебская вобласць, Глыбоцкі райо);
У намінацыі "Матэрыял года" паднамінацыя "Друкаваныя СМІ года" граматай адзначана – рэдакцыя газеты "Браслаўская зорка" (Віцебская вобласць);
У намінацыі "Музей года" паднамінацыя "Раённыя (гарадскія) музеі" дыпламантам стала навукова-даследчая ўстанова культуры "Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў";
У намінацыі "Аб'ект прамысловага турызму" граматай "За раскрыццё турыстычнага патэнцыялу прадпрыемства" адзначана вытворчае унітарнае прадпрыемства "Полацкія напіткі і канцэнтраты" (Віцебская вобл., г. Полацк);
У намінацыі "Падзейнае мерапрыемства года" грамату "За ўклад у развіццё ўнутранага і ўязнога турызму" заваяваў абласны фестываль страў з бульбы "Бульба-Бульба-Potatoes" (Віцебская вобласць).