Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Першыя ў СНД - прадпрыемства «Віцебскдрэў» асвоіла вытворчасць інавацыйнай вільгацеўстойлівай пліты

24.10.2025

Беларускія прадпрыемствы працуюць над інавацыямі. Так, у ААТ "Віцебскдрэў" першымі на постсавецкай прасторы распрацавалі тэхналогію і запусцілі вытворчасць вільгацеўстойлівых пліт, якія, згодна з ацэнкамі спецыялістаў, у найбліжэйшы час змогуць замяніць на рынку СНД аналагічную імпартную прадукцыю.

У адрозненне ад звычайнай дрэўнай пліты вільгацеўстойлівая мае больш шчыльную структуру і не баіцца кандэнсату. Выкарыстоўваць такое ноу-хау можна, напрыклад, для вытворчасці мэблі для ванных пакояў. Зараз прадпрыемства актыўна рэкламуе новую прадукцыю.

Наступнай навінкай дрэваапрацоўшчыкаў стануць вогнеўстойлівыя пліты. Узоры новых вырабаў цяпер праходзяць выпрабаванні.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.