Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Віцебскай вобласці ДАІ ўзмоцніць кантроль за бяспекай пешаходаў і веласіпедыстаў

06.06.2025


Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, а таксама кіроўцаў мотатранспарту, паведамляе telegram-канал "ДАІ Віцебшчыны"

Акцыя працягнецца з 5 па 9 чэрвеня.

З пачатку года на Віцебшчыне зарэгістравана 10 ДТЗ, якія адбыліся па віне пешаходаў, 1 па віне веласіпедыста, 17 здарэнняў з удзелам матацыклістаў.

У рамках паўсядзённага нагляду за дарожным рухам і пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў асаблівая ўвага будзе нададзена захаванню ПДР дадзенымі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху, а таксама кіроўцам у частцы прадастаўлення перавагі пешаходам і веласіпедыстам.

Беражыце сябе і паважліва ставіцеся да іншых удзельнікаў руху. І памятайце: выкананне галоўнага закона дарогі-правілаў дарожнага руху-застаецца асноўнай умовай бяспекі.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.