Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Дубровенскім раёне спынілі спробу вывазу чорнага металу

20.08.2025

Супрацоўнікі па парыбе з эканамічнымі злачынствамі і Дзяржаўтаінспекцыі Дубровенскага РАУС на аўтадарозе "Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі"спынілі грузавік пад кіраваннем 43-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале "міліцыя Віцебшчыны".


Пры аглядзе транспартнага сродку выяўлена звыш 26 т лому чорных металаў. Суправаджальныя дакументы на перавозку грузу ў кіроўцы адсутнічалі.

Са слоў мужчыны, метал ён скупляў на Магілёўшчыне ў насельніцтва для далейшай рэалізацыі ў Расіі.

Тавар канфіскаваны, складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.