Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мінадукацыі РБ: зацверджаны графік ЦТ на 2023 год

03.04.2025


Міністэрства адукацыі вызначыла графік і пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў гэтым годзе. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 15 сакавіка 2023 года нумар 100, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання пачнецца 14 чэрвеня з беларускай мовы. За ім ідзе тэсціраванне па рускай мове - 16 чэрвеня. Праз дзень пройдуць іспыты па грамадазнаўстве. Тэсціраванне па матэматыцы абітурыенты напішуць 20 чэрвеня, праз дзень пройдзе тэсціраванне па біялогіі. ЦТ па замежных мовах адбудзецца 24 чэрвеня, па хіміі - 26 чэрвеня, па фізіцы - 28 чэрвеня, па гісторыі Беларусі - 30 чэрвеня. Іспыты па геаграфіі пройдуць 2 ліпеня, 4 ліпеня абітурыенты напішуць сусветную гісторыю. Ёю і завершыцца асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання. Для праходжання ЦТ у асноўны час выдзелены 41 пункт.

У рэзервовыя дні ЦТ можна будзе напісаць 11-га, 13-га і 15 ліпеня ў шасці ВНУ краіны. Зарэгістравацца на яго неабходна з 1 па 6 ліпеня.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.