Схему вываду грошай з бюджэту прадпрыемства выявілі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Віцебшчыны.
Устаноўлена, што 52-гадовая галоўны бухгалтар арганізацыі ў Оршы разам з чатырма работнікамі рэгулярна выкрадалі грашовыя сродкі. Як паведамляе УУС аблвыканкама, дзеля гэтага яны ўносілі ілжывыя звесткі ў дакументы і прысвойвалі выручку. Грошы зламыснікі марнавалі на асабістыя патрэбы.
У выніку махінацый саўдзельнікі скралі каля 45 тысяч рублёў. Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Фігурантам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.