Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу пачалася ў Беларусі

27.04.2025

 

Адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу пачалася ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

Паводле інфармацыі ваеннага ведамства, у войскі для праходжання службы плануецца накіраваць амаль 10 тыс. чалавек. Выкліку на прызыўныя камісіі падлягаюць амаль 40 тыс. маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Прызыў праходзіць з 26 красавіка па 5 мая, а 20 мая ваеннаслужачыя новага папаўнення прынясуць ваенную прысягу.

Мерапрыемствы прызыву арганізуюцца і праходзяць згодна з заканадаўствам без нейкіх асаблівых змяненняў.

Як паведамлялася раней, прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, а таксама службу ў рэзерве ў лютым-маі 2023 года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2023 г. нумар 19.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.