Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Нясумныя канікулы ў клубе «сямейная гармонія»

02.04.2025
Нясумныя канікулы ў клубе «сямейная гармонія»<br />

Спектакль «Непаслухмяная Даша», віктарыны «Па старонках дзіцячых кніг», «Ці ведаеш ты герояў рускіх народных казак?», загадкі, сабралі 1 красавіка 2021 года ў дзіцячай гарадской бібліятэцы мам з дзецьмі ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў са шматдзетных сем'яў.

Мерапрыемства праведзена па ініцыятыве спецыялістаў аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «ТЦСАН Талачынскага раёна» у рамках работы клуба «Сямейная гармонія». Асноўная мэта - арганізацыя вольнага часу ў перыяд канікул, павышэнне ўзроўню культуры выхавання дзяцей у сям'і і прафілактыкі правапарушэнняў.

Юныя гледачы былі вельмі актыўныя і пазітыўныя, паказалі выдатныя веды казак і герояў дзіцячай літаратуры. Сам спектакль - гісторыя пра дабрыню, клопат, увагу да сваіх родных і блізкіх.

Работнікі бібліятэкі і юныя ўдзельнікі гуртка «Мяккая цацка», які працуе на базе бібліятэкі, падарылі прысутным сувеніры, зробленыя сваімі рукамі на занятках гуртка. Не абыйшлося мерапрыемства і без салодкіх сувеніраў.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.