Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ІМПЗ інфармуе: асабісты кабінет фізічнай асобы

26.07.2025
ІМПЗ інфармуе: асабісты кабінет фізічнай асобы<br />

Інспекцыя МПЗ па Аршанскім раёне інфармуе грамадзян аб магчымасці рэгістрацыі фізічных асоб у асабістым кабінеце плацельшчыка з выкарыстаннем працэдуры ідэнтыфікацыі фізічнай асобы з дапамогай міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСI). Гэта дазваляе плацельшчыку атрымаць уліковы запіс і пароль без асабістага звароту ў інспекцыю МПЗ .

Прайсці рэгістрацыю ў асабістым кабінеце пры дапамозе МСI могуць фізічныя асобы, якія не маюць уліковага запісу ў асабістым кабінеце плацельшчыка на партале МПЗ і якія стаяць на ўліку ў падатковых орган. Звяртаем увагу, што для ажыццяўлення працэдуры рэгістрацыі неабходна наяўнасць уліковага запісу ў асабістым кабінеце МСI.

Пры адсутнасці ўліковага запісу ў асабістым кабінеце МСI, карыстальнік можа прайсці працэдуру самарэгістрацыі на афіцыйным сайце ААТ «НКФА «АРІП » (https://www.raschet.by/).

Апісанне працэдуры рэгістрацыі размешчана па спасылцы: http://service.nalog.gov.by/docs/lk/msi_v1.pdf.

Сектар інфармацыйна-растлумачальнай працы МПЗ па Аршанскім раёне

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.