Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дапаможам дзецям сабрацца ў школу!

03.08.2026
Дапаможам дзецям сабрацца ў школу!

Лета падыходзіць да канца, і зусім хутка празвініць першы званок. Але для многіх дзяцей падрыхтоўка да школы становіцца сапраўдным выпрабаваннем. Ім не хапае самага неабходнага: сшыткаў, ручак, алоўкаў, а часам і простага партфеля.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Талачынскага раёна аб'яўляе аб старце дабрачыннай акцыі "Збяром партфель разам", каб дапамагчы дзецям з маючых патрэбу сем'яў адчуць сябе ўпэўнена і радасна ў Дзень ведаў!

Куды можна прынесці дапамогу: ТЦСАН Талачынскага раёна, г. Талачын, вул. Энгельса, д. 18 (каб. 4)

Разам мы можам зрабіць так, каб кожнае дзіця пайшло ў школу з усмешкай і поўным партфелем ведаў!

Далучайцеся да нашай акцыі і дапамажыце дзецям зрабіць гэты навучальны год асаблівым!

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.