Падчас наведвання Талачынскага раёна дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Бабічаў 20 ліпеня сустрэўся з супрацоўнікамі РАНС.
Абмеркавалі актуальную на сёння тэму - гарачую пару ўборкі ўраджаю, удзел у гэтай важнай кампаніі ў тым ліку і прадстаўнікоў пажарнай службы.
Акрамя таго, парламентарый праінфармаваў аб сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржавы і ўкладзе ў вырашэнне задач арганізацый розных сфер дзейнасці. Як адзначыў ён, галоўная мэта - паляпшэнне якасці жыцця грамадзян нашай краіны.
"Камфорт вакол нас пачынаецца з асабістай адказнасці кожнага і яго ўчынкаў. Толькі праз адзінства і згуртаванасць грамадства мы можам ствараць устойлівую і паспяховую будучыню", — падкрэсліў Уладзімір Бабічаў.
Сустрэча атрымалася цікавай і плённай. Ратавальнікі выйшлі з ініцыятывамі па добраўпарадкаванні ў рэгіёне, якія парламентарый ахвотна падтрымаў.

