У Аршанскім раёне павіншавалі першага тысячніка ў Віцебскай вобласці
Камбайнер ААТ "Маяк Высокае" Аршанскага раёна Дзяніс Пшонны першым у Віцебскай вобласці сабраў тысячу тон збожжа. З высокімі дасягненнямі механізатара павіншавалі кіраўнікі вобласці і раёна, галіновага прафсаюза.