Навіны рэгіёна
21.08.2023

Супрацоўнікі ДАІ нагадалі юным жыхарам Віцебска пра бяспеку на дарогах


Аб тым, як перасякаць зебру пешаходам і аматарам пракаціцца на самакатах, пра небяспеку гульняў каля дарогі нагадалі юным удзельнікам дарожнага руху супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў прафілактычным рэйдзе ў Віцебску. Жнівень для вартавых дарог з'яўляецца асабліва напружаным, таму што з летняга адпачынку з вёсак і загарадных лагераў вяртаюцца школьнікі.

На здымку: начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Надзея Каспяровіч праводзіць прафілактычную гутарку.

Да спіса