Віцебскі аблвыканкам сумесна з ААТ "Віцебскаблаўтатранс" праводзіць работы па закупцы транспартных сродкаў для гарадоў Віцебскай вобласці. Плануецца купіць 12 аўтобусаў МАЗ-216 павышанай умяшчальнасці і 26 аўтобусаў МАЗ-257, а таксама 2 трамвайныя вагоны БКМ Т811.
- Аўтобусы МАЗ-257 прыгараднага варыянту паступяць практычна ва ўсе раёны вобласці, - паведаміў Віктар Кожух. - Дарэчы, падобныя аўтобусы (10 адзінак) былі набыты для Віцебска вясной 2023 года, яны працуюць на рэгулярных маршрутах абласнога цэнтра і Віцебскага раёна. Новыя МАЗ-216 плануецца выкарыстоўваць у Віцебску. Яны прыйдуць на замену зношаным транспартным сродкам МАЗ-105 з сучлененым кузавам. Такія аўтобусы на Віцебшчыне на рэгулярных пасажырскіх маршрутах пакуль выкарыстоўваюцца толькі ў Наваполацку. Новыя трамваі таксама будуць працаваць у абласным цэнтры.
Як дадаў субяседнік, згаданыя аўтобусы і трамваі павінны паступіць у Віцебскую вобласць на працягу года.
Да спіса