Навіны рэгіёна
16.06.2023

Лукашэнка: Беларусь разлічвае ў новым статусе ў бліжэйшы час актыўна ўключыцца ў працу ШАС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Міна з 22-годдзем з дня ўтварэння ШАС. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За гэты час ШАС ператварылася ў магутную шматпрофільную структуру, заняла годнае месца ў іерархіі міжнародных арганізацый і стала цэнтрам прыцягнення для многіх дзяржаў Еўразіі. І значэнне арганізацыі ў сучасных умовах толькі ўзрастае», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў генеральнаму сакратару ШАС за нязменна ўважлівае і канструктыўнае стаўленне да ўзаемадзеяння з Беларуссю, а таксама за ўжо праведзеную і працяглую работу па ўступленні нашай краіны ў арганізацыю ў якасці паўнапраўнага члена.

«Рэспубліка Беларусь прыхільная прынцыпам „Шанхайскага духу“ і, спадзяюся, у самы бліжэйшы час далучыцца да ўсіх прававых дакументаў і актыўна ўключыцца ва ўсе фарматы функцыянавання ШАС у новым статусе», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Чжан міну добрага здароўя, дабрабыту і вялікіх поспехаў у дзейнасці ШАС па падтрыманні міру, бяспекі і ўстойлівага развіцця яе ўдзельнікаў.

Да спіса