У Лужасна праходзіць 51-ы абласны агляд-конкурс юных інспектараў дарожнага руху. Задача гэтага аб'яднання па інтарэсах - аказанне дапамогі супрацоўнікам ДАІ.
У бягучым годзе на мерапрыемстве сабраліся пераможцы аналагічных занальных спаборніцтваў: школьнікі з Віцебска, Браслаўскага, Віцебскага, Дубровенскага, Лёзненскага, Аршанскага, Расонскага, Ушацкага і Шаркаўшчынскага раёнаў.
Арганізатары падрыхтавалі для іх шэраг практычных іспытаў і тэарэтычных конкурсаў, якія дадуць магчымасць вызначыць іх веды Правілаў дарожнага руху і аказання першай дапамогі пры ДТЗ, прадэманстраваць навыкі ваджэння веласіпеда і творчыя здольнасці. Таксама не забыліся дарослыя і пра адпачынак для непаўналетніх: былі штодзённыя экскурсіі, дыскатэкі і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы.
Наймацнейшая каманда па выніках спаборніцтваў прадставіць Віцебшчыну на рэспубліканскім узроўні.