10 чэрвеня тэрыторыя нашага раёна стала часткай вялікай спартыўнай і патрыятычнай падзеі - тут прайшоў рэспубліканскі велапрабег, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства спорту і турызму сумесна з Беларускай Праваслаўнай царквой.
Стартаваў ён ад усіх абласных цэнтраў і фінішуе ў Мемарыяльным комплексе "Хатынь".
Талачынская зямля сустрэла ўдзельнікаў заезду на мяжы Круглянскага і Талачынскага раёнаў па-сапраўднаму цёпла і гасцінна.
Важным прыпынкам стала наведванне воінскага пахавання ў аг. Славені. Тут, ля брацкай магілы, адбыўся ўрачысты мітынг з удзелам моладзі і жыхароў.
Пасля мітынгу калона веласіпедыстаў працягнула свой шлях. Наступным этапам маршруту стаў суседні Крупскі раён.
Жадаем удзельнікам бяспечнай дарогі, спадарожнага ветру і новых яркіх уражанняў!



