Бел
Надвор'е сёння капрызнае, але гэта не перашкода для віншаванняў.
У страі тысячнікаў Талачынскага раёна на ўборачнай дадалося.
Вось нашы героі-камбайнеры:
Свае 2000 збожжа ў гэтай гаспадарцы перавезлі Аляксандр Параханько і Аляксандр Мільвіт.
Павіншаваць з высокімі вынікамі работнікаў УП "Рыдомльскі" прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама Алег Данчанка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Пільшчыкава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Снарова і кіраўнік прадпрыемства Вадзім Іваноў.
Жадаем нашым працаўнікам вёскі спрыяльнага надвор'я і выдатнага ўраджаю!


