Бел
Напярэдадні Дня Перамогі і Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь на Алеі піянераў-герояў на тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г. Талачына імя М. Б. Осіпавай" адбылася ўрачыстая цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўступлення ў шэрагі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
У гэтых кадрах — сімвал пераемнасці пакаленняў, павагі да гісторыі і традыцый нашай краіны, а таксама ўсвядомленага кроку моладзі ў актыўнае грамадзянскае жыццё.
"Хай гэты новы этап стане для вас часам добрых спраў, асабістых дасягненняў, ініцыятывы і адданасці сваёй Радзіме", — звярнулася да навучэнцаў маладзёжны лідэр Ірына Фёдарава.


