Навіны раёна
Бяспека - справа кожнага
16.07.2026

Бяспека - справа кожнага

У рамках адзінага дня інфармавання працоўны калектыў ДБУ - 63 наведала iнфармацыйна-прапагандысцкая група Талачынскага райвыканкама на чале са старшынёй Алегам Лындзіным. Сустрэча была прысвечана пытанням бяспекі жыццядзейнасці.

Аб супрацьдзеянні кіберзлачыннасці распавёў прысутным першы намеснік начальніка Талачынскага РАУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Валчкоў:

Доля кіберзлачынстваў павялічваецца і ўжо складае больш за траціну ад усіх злачынстваў у Беларусі. У Талачынскім раёне ў справаздачным перыядзе адзначаецца рост колькасці кіберзлачынстваў на 18%, што кажа пра важнасць яшчэ раз расказаць пра ашуканскія схемы, якія пастаянна ўдасканальваюцца.

Начальнік Талачынскага РАНС Аляксандр Сямёнаў у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на правілах паводзін на вадаёмах, у лесе і ў побыце, а таксама азнаёміў са статыстыкай пажараў у рэгіёне.

У завяршэнне сустрэчы яе ўдзельнікі пагутарылі на актуальныя тэмы па развіцці раёна.

Да спіса