Навіны раёна
"Беларусь сінявокая": чысціня берагоў - агульны клопат
23.04.2026

"Беларусь сінявокая": чысціня берагоў - агульны клопат

З 22 па 28 красавіка ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя "Беларусь сінявокая", накіраваная на захаванне водных аб'ектаў. Талачынскі раён не застаўся ўбаку.

22 красавіка супрацоўнікі Талачынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў сумесна з Аршанскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету правялі ачыстку прыбярэжнай зоны возера ў вёсцы Еўлахі.

Да акцыі далучыліся:

  • Талачынская паляўнічая гаспадарка
  • Старшыня раённага аддзялення ТРВОД Аляксей Пучэнка
  • Старшыня Талачынскага сельскага Савета дэпутатаў Уладзімір Міхно
  • І, што асабліва каштоўна, неабыякавыя жыхары вёскі Еўлахі

Эколагі дзякуюць удзельнікам за ўклад у навядзенне парадку на прыбярэжнай тэрыторыі.

Далучайцеся да добраўпарадкавання і стварайце чысціню вакол сябе і водных аб'ектаў!




Да спіса